"інавацыйныя кнігі, якія кранаюць" (Tagesspiegel)
hochroth — выдавецкі калектыў з шасцю незалежнымі лакацыямі, прысвечаны публікацыі паэзіі. У цэнтры ўвагі — інтэнсіўнае супрацоўніцтва з аўтарамі і перакладчыкамі, якаснае афармленне кніг, удзел у сучасным літаратурным жыцці і міжнародны абмен.
hochroth была заснавана ў 2008 годзе Марка Бекендорфам у Берліне. У наступныя гады з'явіліся праграмна незалежныя месцы ў Білефельдзе, Гейдэльбергу, Лейпцыгу, Мюнхене і Візэнбургу. Тым часам дзейнічалі таксама філіі ў Будапешце, Парыжы, Рызе, Цюбінгене і Вене. Лакацыя hochroth Minsk з’явілася ў 2023 годзе ў Берліне як аддзяленне нямецкага выдавецтва hochroth Verlag https://www.hochroth.de/Беларускае выдавецтва паўстала ў выніку пераследу нелегітымнымі ўладамі незалежных выдаўцоў у Беларусі. Місія hochroth Minsk – публікацыя сучасных беларускіх паэтаў: тых, хто жыве ў Беларусі і тых хто, быў вымушаны ўцякаць з краіны. За год з моманту заснавання ў выдавецтве выйшла 11 зборнікаў вершаў на беларускай, рускай, польскай, а таксама на ідышы – гэта толькі некаторыя з моваў, якімі карыстаюцца сучасныя беларускія аўтары. Belarusian authors.
Кнігі hochroth маюць адзіны дызайн, вырабляюцца паштучна метадам мануфактуры, кожны асобнік пранумараваны. Такім чынам, мы можам адважыцца ўзяцца за высакаякасныя літаратурныя праекты з нявызначанымі даляглядамі продажаў ці правесці лакальныя кампаніі з партнёрамі.