Сяргій Жадан: Іншае імя любові
Ілюстрацыя: Таня Пухнаўцава
hochroth Minsk
Berlin, 2023
ISBN 978-3-949850-32-5
Першае знаёмства з кнігай украінскага паэта Сяргія Жадана «Іншае імя любові» у перакладах Андрэя Хадановіча рызыкуе абярнуцца пасаваннем перад прэміальнай веліччу аўтара – вядомага дзеяча культуры, творчасць якога некалькі дзесяцігоддзяў выклікае цікавасць на радзіме і ў замежжы (толькі ў Беларусі выйшла сем кніг), а грамадзянская пазіцыя – захапленне. І ўсё ж новы зборнік уражвае іншым – шчымлівай інтанацыяй, непрыхаваным болем, надрывам, які паўстае з першых старонак і толькі ўзмацняецца ілюстрацыяй Тані Пухнаўцавай – адсечанымі рукамі з разорамі, праз якія да чытача трапляе святло.
Мастацкі свет твораў, напісаных у 2015-2023 гады, змяшчае цемру, змрок і крохкія промні надзеі на жыццё асабістае, а праз яго – на сацыяльнае. І тут жа творчая рэфлексія, адчуванне асобай ролі паэта ў грамадстве і нават у гісторыі ― лёс «сьмяротнікаў, што захоўваюць у кішэнях літары, нібы крошкі ўчарашняга хлеба». Таму і ўласны голас ён аддае не сучаснаму чытачу, а тым, хто здолеў ацалець, стварае падмурак будучым спевам.
[wpshopgermany product=”4749″]