Андрэй Хадановіч: На беразе волі
Ілюстрацыя: Святлана Соф’я Дземідовіч
hochroth Minsk
Berlin, 2023
ISBN 978-3-949850-31-8
Мова: беларуская
У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя з 2020 года па 2023 год.
Неверагодны і нечаканы, іранічны і правакатыўны, «мэтр» сучаснай беларускай паэзіі, да якога гэтае слова неяк не дапасуецца праз гранічную шчырасць з чытачом, імкненне расказаць пра сацыяльна небяспечнае і інтымнае нават падчас пераклада чужога тэксту ці дэманстрацыю «маскі» блазна… А яшчэ Андрэй Хадановіч ― вядомы лектар і блогер, анлайн-суразмоўца, адзін з першых дзеячаў беларускай культуры, хто пачаў здзяйсняць праект яе захавання ў замежжы, кансалідацыі незалежнага нацыянальнага мастацтва.
Квінтэсэнцыяй гэтага досведу стала кніга «На беразе Волі», у якую ўвайшлі вершы 2020-2023-х гадоў. Візуальны уступ да іх прапанавала Святлана Дземідовіч, ілюстрацыя якой, жахлівая і сімвалічная, перадае нараджэнне руху, пакутлівае вызваленне. Такая кніга павінна трапіць да чытача, скаванага жыццёвай неўладкаванасцю ў эміграцыі ці межамі края захопленага, дзе «нельга чытаць», бо няма свабоды. Вітальнымі лістамі (у абодвух сэнсах гэтага слова) паўстаюць вершы пра яе адсутнасць і неабходнасць, чаканне перамен, прагу застацца побач нават на адлегласці, афарбаваныя не толькі роспаччу, але надзеяй: «краты – гэта толькі падрыхтоўка да жыцця, дзе не існуе крат».
[wpshopgermany product=”4748″]