Віктар Жыбуль — Muränenröhrling

10,00 

Віктар Жыбуль — Muränenröhrling
Пераклаў з нямецкай Томас Вайлер
Ілюстрацыя: Кастусь Жыбуль
hochroth Minsk
Berlin, 2025
ISBN 978-3-949850-71-4
Мова: нямецкая

Віктар Жыбуль (*1978) — паэт, літаратуразнавец, драматург і перформер з Беларусі. Удзельнік творчага руху «Бум-Бам-Літ», шматлікіх літаратурных і тэатральных праектаў. За кнігу вершаў «Аранжавы» (hochroth Minsk, 2024) быў уганараваны літаратурнай прэміяй «Гліняны Вялес». «Muränenröhrling» — яго першая кніга вершаў, апублікаваная на нямецкай мове.

Томас Вайлер (*1978) перакладае з беларускай, рускай і польскай моваў, пераважна прозу і дзіцячую літаратуру, а таксама паэзію — напрыклад, Алеся Разанава, Веры Бурлак, Юлі Цімафеевай і Алега Грыгор'ева. У 2024 годзе быў узнагароджаны прэміяй Паўля Цэлана. Займаў пасаду запрошанага прафесара ў праграме па паэтыцы перакладу імя Аўгуста Вільгельма фон Шлегеля. У 2025 годзе атрымаў прэмію Ляйпцыгскага кніжнага кірмашу ў катэгорыі «Пераклад».