Вера Бурлак – Амаль

10,00 

Вера Бурлак: Амаль
Ілюстрацыя: Кастусь Жыбуль
hochroth Minsk
Берлін, 2024
ISBN 978-3-949850-56-1
Мова: беларуская

Вера Бурлак беларуская пісьменніца, перакладчыца. Нарадзілася ў 1977 годзе ў Кіеве. Выпускніца філалагічнага факультэта БДУ.

Аўтарка вершаваных кніг «За здаровы лад жыцьця» (2003), «Забі ў сабе Сакрата» (разам з В. Жыбулем, 2008), «Дзеці і здані» (2012), «Rękę do nogi» (2013, з перакладам на поль­ скую мову А. Паморскага, К. Квяткоўскай), кнігі прозы «Творы соннага жанру» (2011), кнігі дзіцячых вершаў «Фантазюркі» (2018). 

Перакладае мастацкую літаратуру з англійскай, украінскай і рускай моў (Л. Кэрал «Скрозь люстэрка і што ўбачыла там Аліса», 2017, А. Конан Дойл «Сабака Баскервіляў», 2023, і інш.).

Удзельніца мастацкіх і літаратурных праектаў: «Сувязь­ разрыў» (Украіна – Беларусь, 2004), «Парадак слоў» (Мінск, 2006, 2007), «Беларускі літаратурны тур у Лапландыю» (Швецыя, 2011), «Міжнародны жаночы слэм» у межах фестывалю «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова (Мінск, 2012), «Трэці Літаратурны фестываль імя Чэслава Мілаша» (Кракаў, 2013), «Літаратурнае падарожжа ў Арк­ тыку» (Швецыя – Нарвегія, 2013), праекта «Poetry Affairs» у межах фестывалю «Eclat» (Штутгарт, 2023, 2024) і інш.

Лаўрэатка прэміі за найлепшы пераклад імя Карласа Шэрмана (2017), прэміі за найлепшую дзіцячую кнігу імя Цёткі (2018).