Лусінэ — Ляці ляці сюрыкен

У зборнік увайшлі выбраныя вершы, напісаныя ў 2022–2025 гадах.

10,00 

Лусінэ
Ляці ляці сюрыкен
Рэдактура і карэктура: Вольга Гронская (беларускія часткі),
Рэдактура і карэктура: Макс Шчур і Катэржына Когаўтава (чэшская частка)
Ілюстрацыя: Кацярына Пікірэня
hochroth Minsk
Berlin, 2025
ISBN 978-3-949850-75-2

Лусінэ – беларуская паэтка і перакладчыца. Піша на беларускай і чэшскай мовах.

Нарадзілася ў Оршы 13 траўня 1995 года. Пяць гадоў жыла і вучылася ў Мінску, за гэты час беспаваротна ў яго закахалася. З 2017 года жыве ў Празе, дзе атрымала чарговую ступень непатрэбнай эканамічнай і журналісцкай адукацыі. Працуе ў кінатэатры з васьмідзесяцігадовай гісторыяй і найпрыгажэйшым неонам у горадзе. Тады-сяды ладзіць беларускія паэтычныя імпрэзы. 

Выпускніца Школы маладога пісьменніка (2023) і лабараторыі дэкаланіяльнага пісьма «Карані / Лісце», арганізаванай архівам «Расцяжэнне» і літаратурным зінам «Фігуры» (2024). 

Вершы і пераклады з чэшскай мовы друкаваліся ў часопісах «Дзеяслоў» (2023) і «Таўбін» (2023, 2025), а таксама ў калектыўным зборніку «Карані / Лісце» (2024). 

У зборнік увайшлі выбраныя вершы, напісаныя ў 2022–2025 гадах.