Ігар Кулікоў – Бяс край

У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя са жніўня 2020 г. па сакавік 2024 г., а таксама жменя ранейшых, але зьвязаных з рэштаю калі не падзейна, то зьмястоўна.

10,00 

Ігар Кулікоў – Бяс край
Ілюстрацыя: Дар’я Кулікова
hochroth Minsk
Берлін, 2024
ISBN 978-3-949850-49-3
Мова: беларуская

Ігар Кулікоў Нарадзіўся ў 1988 годзе ў Менску. Закончыў філфак БДУ. Піша вершы. Перакладае паэзію і часам прозу (пераважна з санскрыту і ангельскай).

Аўтар сямі паэтычных зборнікаў: «Паварот на мора» (2011), «Свамова» (2013), «Сівер-гара» (2015), «Валадар загадак» (2017), «Храм ракі» (2019), «Вецер нішто і рэха цьмы» (2021), «Нетутэйшая далечыня» (мусіць выйсьці ў 2024).

Зь перакладаў можна згадаць урыўкі з Магабгараты, выбраныя творы Калідасы, Бгартрыгары, Роберта Фроста, а таксама «Валадар пярсцёнкаў» Дж. Р. Р. Толкіна.

Новы паэтычны зборнік Ігара Кулікова можна назваць прыквелам: перадгісторыяй перад асноўнай прыгодай. З аднаго боку тут ёсць усё, што мы чакаем ад паэзіі Кулікова: паглыбленне ў мову, складаныя лабірынты паэтычных гісторый, алюзіі і філалагічныя гульні. «Бяс край» адначасова ўцёкі і пераслед, падарожжа і вяртанне, крышталізацыя самасці і распушчанне рэштак лірычнага героя ў акіяне майі.

Але пры гэтым ёсць і нешта новае: яснасць метафары, ашчаднасць і стрыманасць эмоцыі. І што зусім нечакана, ёсьць скразны, стрыжнявы вобраз Радзімы, той Patria aeterna, якую аўтар пакінуў за кармой карабля, і якая свеціць пуцяводнаю зоркай ў ягоным падарожжы.