Ганна Янкута — Надзейны сродак ад прывідаў

10,00 

Ганна Янкута
Надзейны сродак ад прывідаў
Рэдактары: Ігар Крэбс, Уладзь Лянкевіч
Ілюстрацыя: Воля Франко
hochroth Minsk
Berlin, 2025
ISBN 978-3-949850-72-1
Мова: беларуская

Ганна Янкута нарадзілася ў 1984 годзе ў Гародні. Пісьменніца, перакладчыца, літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук. Аўтарка кнігі «Час пустазелля» (2023), паэтычнага праекта «Геалогія»/«Канстытуцыя» (2022), твораў для дзяцей (у тым ліку серыі пра ката Шпрота і аповесці «Марта і яе мара пра снег»), а таксама шматлікіх артыкулаў і эсэ. 

Перакладае паэзію і прозу з польскай і ангельскай моваў. Лаўрэатка прэміі імя Алеся Адамовіча (2024), прэміі імя Ежы Гедройця (II месца, 2024) і прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Мастацкі пераклад» (2013). Творы перакладаліся на нямецкую, дацкую, італьянскую, латышскую, англійскую, іспанскую, чэшскую, славацкую, польскую, літоўскую, венгерскую і іншыя мовы. 

Аўтарка шчыра дзякуе IG Autorinnen Autoren (Вена), без чыёй падтрымкі гэтая кніга не была б падрыхтаваная і не пабачыла б свет.