Георгій Барташ
P.O.V.
Ілюстрацыя: Дзяніс Кандрацьеў, «Дон Кіхот» (1998)
Рэдактура: Марта Цісевіч
hochroth Minsk
Berlin, 2025
ISBN 978-3-949850-70-7
Мова: руская
Георгій Барташ – пісьменьнік, выкладчык гісторыі, арганізатар літаратурнага працэсу ў Беларусі. Нарадзіўся ў 1967 годзе ў Шчучыне. Скончыў гістарычны факультэт БДПУ (1993). Аўтар кнігі вершаў и паэтычных перакладаў «Ботиночки» (2015), кнігі кароткай прозы «Сарабанда» (2017), аўтар-укладальнік «Анталогіі сучаснага беларускага верлібра» (2019). Заснавальнік міжнароднага фестываля каляднай і навагодняй паэзіі «Фэст аднаго верша». Жыве ў Мінску.
У гэтай складанцы выбраных вершаў 2016–2024 гадоў аўтар ад першай асобы фіксуе навакольную паўсядзённасьць пры дапамозе сваёй дакладна адкалібраванай паэтычнай оптыкі. Некаторыя тэксты публікаваліся ў сеткавым часопісе сучаснай беларускай паэзіі Taŭbin.

