Дзьмітрый Строцаў – staub tanzend (Пыл, які танчыць)

«Пыл, які танчыць» — першае нямецкае выданне вядомага беларускага паэта, які піша па-руску.

10,00 

Дзьмітрый Строцаў – staub tanzend (Пыл, які танчыць)
Пераклад з рускай мовы Андрэаса Вайе
Ілюстрацыя Аляксандры Строцавай
hochroth Berlin 2020
ISBN 978-3-903182-56-1
Мова: нямецкая

"ОБЪЯВЛЕНИЕ / хочу величия нестерпимо / плачý кровавыми слезами / срочно / родина-мать". Падобныя іранічныя, канцэптуальныя, палітычна выбуховыя «газетныя тэксты» Дзьмітрый Строцаў чаргуе з паэтычнымі, а часам і метафізічнымі тонамі. Гэта адносіцца і да тэкста, які даў назву зборніку - “сьвятло маё / я твой пыл / які танчыць”* - паэт апісвае свой стыль паэтычнага чытаньня “танцам”. Гэтыя вершы закранаюць такія тэмы, як складаная спадчына ХХ стагодзьдзя, экзістэнцыйныя пытаньні веры і крытыку Праваслаўнай Царквы, але таксама і любоў і сямейныя сувязі. Пераклад Андрэаса Вайе выдатна аддае належнае рытміцы арыгіналу, яго характэрнай цёплай і размоўнай інтанацыі. “Пыл, што танчыць” – першая нямецкая публікацыя вядомага беларускага паэта, які піша на рускай мове. (Пераклад Андрэя Хадановіча)

Дзмітрый Строцаў беларускі рускамоўны паэт. Нарадзіўся ў Менску ў 1963 годзе. Па адукацыі - архітэктар. Аўтар дваццаці дзьвюх кніг вершаў. Кіраўнік літаратурна-выдавецкага праекта "Новые Мехи", выдавец альманаха і паэтычнай серыі "Мінская школа". Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра. Лаўрэат Рускай прэміі (2007), прэміі Нарвежскага саюза пісьменьнікаў Freedom of Speech Award (2020), прэміі Ciampi - Valigie Rosse (Італія, 2020). Гран-пры Прэміі "Метажурнала" за лепшы верш года (2020). Лаўрэат прэміі Фонду Бібліятэкі Вацлава Гаўла Disturbing the Peace Award to Courageous Writer at Risk (2021), прэміі Тухольскага ад Шведскага ПЭН-Цэнтра (2021), прэміі Беларускага ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча (2021). Вершы перакладзеныя на ангельскую, беларускую, грузінскую, італьянскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, нарвежскую, польскую, украінскую, французскую, шведскую, чэшскую, эстонскую і іншыя мовы.

Андрэас Вайе нарадзіўся ў Германіі ў 1951 г. Вывучаў біялогію ў Харкаве і Маскве і з таго часу інтэнсіўна займаецца рускай/савецкай літаратурай і культурай. Пачаў перакладаць у 1980-я гады, у тым ліку лісты Марыны Цьвятаевай, літаратуразнаўчыя тэксты і публіцыстыку. Пасьля завяршэньня навуковай кар'еры ў 2017 годзе Вайе зноў перакладае прозу і паэзію з рускай мовы.