Дзмітрый Строцаў – Улей/Das Bienenhaus (Вулей)
Вершы на рускай і нямецкіх мовах
Ілюстрацыя: Ксенія Ангелава
Выданне на рускай мове
Дмитрий Строцев «Улей»
hochroth Berlin 2022
ISBN 978-3-949850-13-4
Выданне на нямецкай мове
Dmitri Strozew «Das Bienenhaus»
Перакладчык: Андрэас Вайе
«Вось як мы перамагаем» (с. 20) у перакладзе Фелікса Акермана
hochroth Berlin 2023
ISBN 978-3-949850-22-6
У кнігу ўвайшлі вершы з цыклу «Беларусь опрокинута», створанага ў 2020 годзе ў жанры, які сам аўтар называе «паэтычным рэпартажам». Тады гэтыя тэксты, якія зрэзаніравалі з духам часу, умомант атрымлівалі распаўсюд у сацсетках, з’яўляліся спантанічныя пераклады на многія мовы. У 2021 годзе «Беларусь опрокинута» убачыла свет як кніга (выдавецтва «Новые Мехи», Мінск), а Дзмітрый Строцаў быў узнагароджаны за сваю пратэстную лірыку чатырма прэстыжными літаратурнымі прэміямі. Цяпер, у якасці прамежкавага выніку сваёй «паэтычнай хронікі» (Андрэй Хадановіч) падзей апошніх гадоў у Беларусі, паэт дадаў у «Улей» таксама і тэксты, напісаныя з 2016 па 2021 год. Многія вершы ўпершыню публікуюцца ў кніжным фармаце.
«Улей» выйшаў у двух тамах, на рускай і на нямецкай мовах, у перакладзе Андрэаса Вайе. Кнігі можна набыць паасобку або ў падвоеным выданні ў падарункавым футарале.
Дзмітрый Строцаў беларускі рускамоўны паэт. Нарадзіўся ў Менску ў 1963 годзе. Па адукацыі - архітэктар. Аўтар дваццаці дзьвюх кніг вершаў. Кіраўнік літаратурна-выдавецкага праекта "Новые Мехи", выдавец альманаха і паэтычнай серыі "Мінская школа". Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра. Лаўрэат Рускай прэміі (2007), прэміі Нарвежскага саюза пісьменьнікаў Freedom of Speech Award (2020), прэміі Ciampi - Valigie Rosse (Італія, 2020). Гран-пры Прэміі "Метажурнала" за лепшы верш года (2020). Лаўрэат прэміі Фонду Бібліятэкі Вацлава Гаўла Disturbing the Peace Award to Courageous Writer at Risk (2021), прэміі Тухольскага ад Шведскага ПЭН-Цэнтра (2021), прэміі Беларускага ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча (2021). Вершы перакладзеныя на ангельскую, беларускую, грузінскую, італьянскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, нарвежскую, польскую, украінскую, французскую, шведскую, чэшскую, эстонскую і іншыя мовы.
Андрэас Вайе нарадзіўся ў Германіі ў 1951 г. Вывучаў біялогію ў Харкаве і Маскве і з таго часу інтэнсіўна займаецца рускай/савецкай літаратурай і культурай. Пачаў перакладаць у 1980-я гады, у тым ліку лісты Марыны Цьвятаевай, літаратуразнаўчыя тэксты і публіцыстыку. Пасьля завяршэньня навуковай кар'еры ў 2017 годзе Вайе зноў перакладае прозу і паэзію з рускай мовы.