Юры Іздрык – Human Rights

10,00 

Юры Іздрык
Human Rights
Укладанне: Алесь Плотка
Пераклады: Наталля Русецкая, Алесь Плотка
Рэдактура: Зміцер Дзядзенка
Ілюстрацыі: serbskiy_nozh
hochroth Minsk
Berlin, 2025
ISBN 978-3-949850-64-6

Юры Іздрык (нар. 1962) – украінскі пісьменнік, мастак, музыкант, культуролаг. Выбітны прадстаўнік украінскага постмадэрнізму. Лаўрэат шэрагу прэмій, у тым ліку Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (2025). Заснавальнік легендарнага літаратурнага часопіса «Четвер». Аўтар вядомых раманаў «Воццех» (1996) і «АМTM» (2004) і інш., а таксама вершаў, аднолькава папулярных як у онлайн публікацыях, так і ў кніжных выданнях. Творы перакладаліся на беларускую мову, асобнай кнігай выйшаў паэтычны зборнік «Папяросы» (2020).

Наталля Русецкая (нар. 1974) – паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1996). Выдала паэтычныя зборнікі «Два бяссонні» (2004) і «Каштаны ў кішэнях» (2015), а таксама манаграфію «Сямейная муза. Паэзія Францішкі Уршулі Радзівіл» (2007). Жыве і працуе ў Любліне (Польшча).

Алесь Плотка літаратар і музыка, франтмэн гурта Sož і праекта Baisan&Yasinski. Лаурэат літаратурных прэмій, вершы перакладаліся на шэраг еўрапейскіх моваў. Аўтар трох кніг паэзіі і перакладчык шасці кніг са славянскіх моваў. Паслядоўны удзельнік беларуска- украінскага культурнага дыялогу і дэкаланіальнага наратыву.