Архивы Pryłucki Siarhiej - hochroth minsk

Siarhiej Pryłucki – Нічога нястрашнага (Nothing unfrightening)
Сяргей Прылуцкі – Нічога нястрашнага

Ілюстрацыя: Кацярына Пікірэня

Рэдактар: Натальля Русецкая

Берлін, 2024

ISBN 978-3-949850-45-5

Мова: беларуская

Сяргей Прылуцкі (нар. 1980 у Берасьці). Аўтар кніг прозы «Йопыты двух маладых нелюдзяў» (2009), «Дэгенэратыўны слоўнік» (2014) і паэтычных зборнікаў «Дзевяностыя forever» (2008), «Герой эпохі стабільнасьці» (2014), «Патрыятызм для чайнікаў» (2016), «Далоў дарослых»(2017), «Эўрыдыка не азіра­ецца» (2021), «Гіброіды» (падрыхтаваная да друку). Жыве ва Ўкраіне.

“Засьпявай мне, тата, калыханку…”

“Нічога нястрашнага” (2024) – адна з самых шчырых, пранізьлівых і балючых кніг у нашай сучаснай паэзіі. І, мабыць, самы шчыры й пранізьлівы зборнік Сяргея Прылуцкага, украінскага грамадзяніна і беларускага паэта.

Вельмі балючая кніга, ад якой валасы могуць устаць дыба, – “Эўрыдыка не азіраецца” (2021) – у аўтара ўжо была, але там беларуская трагедыя здушанага паўстаньня і зьверскіх рэпрэсіяў перажываецца з кіеўскай пэрспэктывы жыхара Бучы. Цяпер жа сама Буча зрабілася эпіцэнтрам болю – і катастрафічны разлом прайшоў праз уласны дом (даслоўна!), у які прыйшлі акупанты; праз жонку і сына, якія мусілі зьехаць у выгнаньне; праз сэрца паэта, які мусіў застацца.

І чытачы маюць амаль постапакаліптычны “рэпартаж зь месца падзеяў”, амаль без заўсёднай у аўтара абарончай іранічнай дыстанцыі. Звыклы сусьвет рухнуў і лірычнаму герою застаецца ўсё меней псіхалагічных падпорак. Танчыць з курткай, якая ўсё яшчэ захоўвае пах тваёй каханай жанчыны? Апавядаць у лісьце далёкаму сыну, як у цябе на вачах, замест яго самога, растуць і сталеюць ягоныя дзіцячыя цацкі? Такія вось “фантомныя радасьці”.

Так, першая і вельмі значная частка зборніка – ліставаньне з сынам Адамам. Яшчэ адна моцная эпісталярная кніга беларускай паэзіі. Мабыць, ёсьць у гэтым агульны знак нашай беспрытульнасьці й раскіданасьці па зьнешніх ды ўнутраных эміграцыях. Але ёсьць і тое аўтабіяграфічнае, чаго не магло быць у іншых паэтаў і паэтак.

Аўтар, як той вечна зьменлівы Пратэй, кожным новым томікам чуйна рэагуе на зрухі навакольнага сьвету, адначасова захоўваючы нязьменнай “сярэдзіну” свайго сьветаадчуваньня і “фішкі” паэтычнай тэхнікі. Да апошніх належаць цьвярозыя празаізмы, здольныя вярнуць на зямлю празьмерны некантраляваны патас. Так, лірычны герой стрымлівае сьлёзы і прапануе сыну “намаляваць сраку”, бо і ён таксама, на радасьць тату, расьце хуліганам.

Іншая ратавальная брытва, за якую можна схапіцца, тонучы, – дыялог з папярэднікамі і сучасьнікамі. Можна абмеркаваць настаўніка музыкі з усходу ды магілы ў паветры з Паўлем Цэланам. Падхапіць “Абарваную элегію” Актавія Паса, згадваючы “нашых мёртвых”. Або паразважаць пра будучы лёс сына як “сейбіта ці ваяра” з Алесем Разанавым.

Пакуль лірычны герой Сяргея Прылуцкага ў Бучы прыбіраецца ў сваёй кватэры, загаджанай расійскімі акупантамі, сам паэт спрабуе нанова абжываць, упарадкоўваць сьвет мовы, ачышчаючы яе ад сэнсаў і інтанацыяў, што таксама ператварыліся ў купы бруду з пачаткам гэтай вайны. Бо не сумняецца ў непазьбежнай перамозе. Бо не сумняецца і ў тым, што зло нікуды не падзенецца, маючы вялікі досьвед і кулю “для сёстраў вашых вітольдзе рамане / для сына твайго марыя”. Бо й нашым дзецям давядзецца прыбірацца ў беларускім і ўкраінскім “доме быцьця”. І мы, як той казаў, нясем адказнасьць за тых, каму пішам лісты.

Андрэй Хадановіч

Der Beitrag Siarhiej Pryłucki – Нічога нястрашнага (Nothing unfrightening) erschien zuerst auf hochroth minsk.