Архивы Abramčuk Raman - hochroth minsk

Raman Abramčuk – Вершы для храмаў, сіза, ічу (Poems for churches, jails and cells)
Раман Абрамчук  – Вершы для храмаў, сіза, ічу

Ілюстрацыя: Аркадый Бруснічнік

hochroth Minsk

Берлін, 2024

ISBN: ISBN 978-3-949850-48-6

Мова: беларуская

Гэтай кнізе пашчасціла стаць дэбютнай, хаця піша Раман Абрамчук даўно. Ён вядомы як паэт і як лідар гурта “Гарадскі вал”, з якім выконваў песні на вершы свае і чужыя. Ён вядомы як адданы гід і даследчык роднага Мінска падчас знакамітых велашпацыраў. Відавочна, што ў лірычным “я” Рамана Абрамчука з’ядналіся ўсе яго іпастасі, а штуршком да атрымання запаветнага статуса “я не самотны, я кніжку маю” сталі падзеі ў Беларусі 2020-га. З гэтай кульмінацыі, з асабістага досведу турмы і эміграцыі  паўсталі вершы, насычаныя падзеямі, імёнамі, прысвячэннямі, датамі. Каб ніводнай дэталі не забыць, каб творы гэтыя сталі некалі дакументамі свайго часу.

“Вершы для храмаў, сіза, ічу” пісаліся ў храмах, сіза, ічу, таму яны –  жывое сведчанне, непадробнае. Гэта балючыя вершы. Часам рэзкія і бязлітасныя, як наша эпоха, але заўжды неардынарныя, дзёрзкія, непадкупныя. Часам бескампрамісныя і з’едлівыя, але адначасова – поўныя някідкай любові і шчырасці. На лірызм і пяшчоту тут не адведзена месца, але нават у гэтым страшным летапісе прасвечваюць драбніцы надзеі і ззяе дарогі дамоў.

Раман Абрамчук нарадзіўся ў Мінску, скончыў БДУ культуры і мастацтваў, таксама навучаўся ў Школе Маладых Літаратараў Саюза Беларускіх Пісьменнікаў. Раннія творы былі апублікаваны ў канцы 2000-х гг. на сайце газеты «Наша ніва», пазней паэтычныя нізкі і абразкі з’яўляліся на партале «Textura», друкаваліся ў газетах «Літаратура і Мастацтва», «Беларусь Літаратурная». Удзельнічаў у чытаннях партала «Textura», музычна-літаратурнага праекта «Вежа міру», фестываля «Справа». У 2018-м годзе стаў адным з лаўрэатаў літаратурнага конкурсу «Фэст аднаго верша».

У 2022-м годзе нізка вершаў на тэму пратэстаў, эміграцыі і вайны была перакладзена на восем еўрапейскіх моў у рамках праекта «Free All Words».

Раман вядомы таксама як аўтар-выканавец і лідар мінскага гурта «Гарадскі вал» – у перыяд 2010–2020 гг. было запісана некалькі студыйных альбомаў і сінглаў на ўласныя тэксты і вершы іншых беларускіх паэтаў.

Жыве ў Варшаве.

Der Beitrag Raman Abramčuk – Вершы для храмаў, сіза, ічу (Poems for churches, jails and cells) erschien zuerst auf hochroth minsk.