Архивы Ioffe Kasia - hochroth minsk

Kasia Ioffe – Шыба без шкла (Glassless window-frame)
Кася Іофе – Шыба без шкла

Ілюстрацыя: Ксенія Ангелава

hochroth Minsk

Berlin, 2023

ISBN 978-3-949850-40-0

Мова: беларуская, руская, польская

Шыба без шкла – тое, што засмучае і здзіўляе. Прымушае спыніць рух і думкі, дакрануцца да балючага вобраза, які спаткае на вокладцы ў выглядзе назвы і суправаджае падчас падарожжа па старонках. Для Касі Іофе, беларускай паэткі, перакладчыцы, псіхатэрапеўткі, кніга стала месцам аўтарэфлексіі і судакранання з чытачом.

Зварот да яго ажыццяўляецца па-за межамі, з якіх першая ― моўная. У кнізе змешчаны вершы на беларускай, рускай, польскай, некаторыя творы згадваюць пра украінскую, ідыш.

Але «па-за межамі» не толькі праз мову і нават геаграфію. Справа ў адлегласці ментальнай, якая таксама пераадольваецца: стваралася кніга ва ўмовах рэлакацыі, з улікам досведу 2020 года, гранічна трагічнага, але не руйнуючага. Аб гэтым сведчаць і вобразная сістэма, дзе гіпернатуралістычныя метафары, нібы вывернутыя суставы, лякуюцца прыроднай стыхіяй, сумяшчаючы прыроднае і сацыяльнае, і фанетыка радкоў, пабудаваных на збіцці гукаў, паўторах, і аўтарскія неалагізмы з кавалкамі сэнсаў. А па-за ўсім гэтым ― постаць лірычнай гераіні, якая прынцыпова не адасабляе сябе ад мастацкага сусвету з ягонай крохкай надзеяй, што можа існаваць толькі побач з «белым, чырвоным, белым болем, чаканнем, болем».

Кася Іофе (Кацярына Навіньскі, раней Кавалёнак-Глухоўская і Глухоўская па пашпарце) – беларуская паэтка, псіхатэрапеўтка, перакладчыца. Нарадзілася 2 чэрвеня 1995 г. у Мінску. З’яўляецца ў друку з 2009 г. ад публікацый прозы ў часопісе «Дзеяслоў». Сябра беларускага ПЭН-цэнтра з 2021 г. Пасля пратэстаў 2020 г. мусіла выехаць за межы Беларусі, з восені 2020 г. жыве ў Кракаве. Заснавальніца фэстываляў «Культура на выгнанні» («Культура ў эміграцыі») пры Віле Дэц’юса, «Зіма па-беларуску», «Тыдзень Дзядоў», адна з галоўных арганізатарак Пікніка Letucień. Ад 2023 года заснавальніца і старшыня Беларускага таварыства «Крок», якое займаецца захаваннем і развіццём беларускай культуры.

Der Beitrag Kasia Ioffe – Шыба без шкла (Glassless window-frame) erschien zuerst auf hochroth minsk.