Архивы Batoryn Felix - hochroth minsk

Felix Batoryn – Дзве мовы аднае душы (Two languages, one soul)
Фелікс Баторын – Дзве мовы аднае душы

Літаграфіі: Юрый Крупянкоў

hochroth Minsk

Берлін, 2024

ISBN 978-3-949850-43-1

Мова: беларуская і ідыш

«Дзве мовы аднае душы» – найкарацейшая, прынамсі з вядомых мне, кніга паэта, які заспеў яшчэ вольны дух шасцідзясятых... i захаваў да нашых дзён. Лаканічнасць многіх яго выказванняў сведчыць, няйначай, пра тое, што аўтару не чужая нямецкая класічная паэзія з яе прагай самаабмежавання (Dichten = ушчыльняць!). Зрэшты, і яўрэйскія традыцыі вучаць не раскідвацца словамі, а Фелікс Баторын - у добрым сэнсе традыцыяналіст. Тузін вершаў на беларускай, крыху больш - на ідышы. Прырода і горад, мінулае і сучаснасць - паэту цікавае жыццё ва ўсіх яго праявах, але свае ідэальныя мясціны ён здаўна шукае ўсё-ткі не ў вялікім горадзе, дый не ў ладна перакрыўленай сучаснасці. Таму вершы адзначаны пячаткай настальгіі - і разам з тым, верай у будучыню. Аўтар цураецца лозунгаў, пышнай рыторыкі, разгулу эмоцый, хоць і яго часам апаноўвае роспач... Калі б мяне папрасілі знайсці адзін назоўнік для вершаў Ф. Баторына (розных часоў, рознай тэматыкі, а да таго ж рознамоўных), я б сказаў, што яны - ціхія гімны жыццю і свабодзе. У цэлым жа зборнік - годная прэзентацыя творчасці майго слаўнага земляка. (Вольф Рубінчык, Мінск, 2024 г.) (Вольф Рубінчык, Мінск, 2024 г.)

Фелікс Баторын (Хаймовіч Фелікс Барысавіч) – беларускі пісьменнік, перакладчык, празаік. Нарадзіўся 5 лютага 1948 года ў Мінску. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю ў Мінску і чатыры дзясяткі год працаваў урачом. У літаратуры дэбютаваў у 1967 годзе. Піша на беларускай і габрэйскай (ідыш) мовах. Перакладае на беларускую мову з нямецкай, ідыша, іўрыта, рускай і польскай. Аўтар шасці паэтычных кніг па-беларуску і адной на ідышы, а таксама мастацка-дакументальнай аповесці «Чорны год» пра пачатак антыфашысцкага супраціву ў Мінскім гета ў часы 2-й усясветнай вайны. Гэтая кніга знаёміць чытача з вершамі Ф. Баторына на беларускай і габрэйскай (ідыш) мовах.

Der Beitrag Felix Batoryn – Дзве мовы аднае душы (Two languages, one soul) erschien zuerst auf hochroth minsk.