Архивы Chadanovič Andrej - hochroth minsk

Serhiy Zhadan – Іншае імя любові (Another name for love)
Сяргій Жадан – Іншае імя любові

Ілюстрацыя: Таня Пухнаўцава

hochroth Minsk

Berlin, 2023

ISBN 978-3-949850-32-5

Мова: беларуская

Пераклад: Андрэя Хадановіча

Першае знаёмства з кнігай украінскага паэта Сяргія Жадана «Іншае імя любові» у перакладах Андрэя Хадановіча рызыкуе абярнуцца пасаваннем перад прэміяльнай веліччу аўтара – вядомага дзеяча культуры, творчасць якога некалькі дзесяцігоддзяў выклікае цікавасць на радзіме і ў замежжы (толькі ў Беларусі выйшла сем кніг), а грамадзянская пазіцыя – захапленне. І ўсё ж новы зборнік уражвае іншым – шчымлівай інтанацыяй, непрыхаваным болем, надрывам, які паўстае з першых старонак і толькі ўзмацняецца ілюстрацыяй Тані Пухнаўцавай – адсечанымі рукамі з разорамі, праз якія да чытача трапляе святло.

Мастацкі свет твораў, напісаных у 2015-2023 гады, змяшчае цемру, змрок і крохкія промні надзеі на жыццё асабістае, а праз яго – на сацыяльнае. І тут жа творчая рэфлексія, адчуванне асаблівай ролі паэта ў грамадстве і нават у гісторыі ― лёс «сьмяротнікаў, што захоўваюць у кішэнях літары, нібы крошкі ўчарашняга хлеба». Таму і ўласны голас ён аддае не сучаснаму чытачу, а тым, хто здолеў ацалець, стварае падмурак будучым спевам.

Сяргій Жадан культавы ўкраінскі паэт, а таксама пра­ заік, эсэіст, музыка, актывіст і валанцёр, адзін зь лідэраў грамадзкай думкі. Нарадзіўся ў 1974 годзе ў Старабельску. Жыве ў Харкаве.

Аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў, сярод якіх «Цытатнік» (1995), «Баляды пра вайну і адбудову» (2000), «Гісторыя культуры пачатку стагодзьдзя» (2003), «Мара­ дона» (2007), «Агнястрэльныя й нажавыя» (2012), «Жыць­ цё Марыі» (2015), «Сьпіс караблёў» (2020) ды інш. Выдаў празаічныя кнігі «Біг Мак» (2003), «Дэпэш Мод» (2004), «Anarchy in the UKR» (2005), «Гімн дэмакратычнай мола­ дзі» (2006), «Варашылаўград» (2010), «Мэсапатамія» (2014), «Інтэрнат» (2017).

Удзельнік музычных праектаў «Жадан і сабакі», «Лінія Манэргейма», «роздІловІ». Перакладае паэзію з ангель­ скай, нямецкай, польскай, беларускай моваў. Перакладаецца на дзясяткі моваў. Па-беларуску выходзілі пяць празаічных кніг, а таксама два зборнікі паэзіі.

Ляўрэат шматлікіх узнагародаў, сярод якіх Кніга году BBC (тройчы), Прэмія імя Джозэфа Конрада, Прэмія Angelus, Прэмія міру нямецкіх кнігавыдаўцоў, Прэмія Ганны Арэндт за палітычнае мысьленьне. У верасьні 2022 году Польская акадэмія навук вылучыла Сяргія Жадана на Нобэлеўскую ўзнагароду.

Der Beitrag Serhiy Zhadan – Іншае імя любові (Another name for love) erschien zuerst auf hochroth minsk.

Andrej Chadanovič – На беразе волі (On the shore of freedom)
Андрэй Хадановіч – На беразе волі

Ілюстрацыі Святланы Соф’і Дземідовіч

hochroth Minsk

Berlin, 2023

ISBN 978-3-949850-31-8

Мова: беларуская

Неверагодны і нечаканы, іранічны і правакатыўны, «мэтр» сучаснай беларускай паэзіі, да якога гэтае слова неяк не дапасуецца праз гранічную шчырасць з чытачом, імкненне расказаць пра сацыяльна небяспечнае і інтымнае нават падчас пераклада чужога тэксту ці дэманстрацыю «маскі» блазна… А яшчэ Андрэй Хадановіч ― вядомы лектар і блогер, анлайн-суразмоўца, адзін з першых дзеячаў беларускай культуры, хто пачаў здзяйсняць праект яе захавання ў замежжы, кансалідацыі незалежнага нацыянальнага мастацтва.

Квінтэсэнцыяй гэтага досведу стала кніга «На беразе Волі», у якую ўвайшлі вершы 2020-2023-х гадоў. Візуальны уступ да іх прапанавала Святлана Дземідовіч, ілюстрацыя якой, жахлівая і сімвалічная, перадае нараджэнне руху, пакутлівае вызваленне. Такая кніга павінна трапіць да чытача, скаванага жыццёвай неўладкаванасцю ў эміграцыі ці межамі края захопленага, дзе «нельга чытаць», бо няма свабоды. Вітальнымі лістамі (у абодвух сэнсах гэтага слова) паўстаюць вершы пра яе адсутнасць і неабходнасць, чаканне перамен, прагу застацца побач нават на адлегласці, афарбаваныя не толькі роспаччу, але надзеяй: «краты – гэта толькі падрыхтоўка да жыцця, дзе не існуе крат».

Андрэй Хадановіч – паэт, перакладчык, эсэіст, выкладчык літаратуры. Нарадзіўся ў 1973 г. у Менску. Аўтар дзесяці зборнікаў «дарослай» паэзіі, а тасама адной кнігі вершаў для дзяцей. Вершы перакладаліся на пятнаццаць моваў і выходзілі асобнымі кнігамі ва Украіне, Польшчы, Швэцыі. Перакладае паэзію з францускай, ангельскай, польскай, украінскай моваў. Ляўрэат прэміяў «Кніга году» за дзіцячую кнігу «Нататкі таткі» (2015), імя Карласа Шэрмана за пераклад паэзіі Шарля Бадлера (2017), імя Натальлі Арсеньневай за кнігу «Школа травы» (2020), «Крышталь Віленіцы» (2008), Польскага ПЭН-клубу (2015), прэміі імя Ежы Гедройця газэты Rzeczpospolita (2021). Выкладаў сусьветную літаратуру на філфаку БДУ, у Беларускім Калегіюме і ў Гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Праводзіў заняткі ў «Перакладчыцкай Майстэрні» пры Беларускім ПЭН-цэнтры і ў Школе маладога літаратара пры Саюзе беларускіх пісьменьнікаў. Выкладае літаратуру ў віленскім ЭГУ, чытае лекцыі ў інтэрнэце: www.youtube.com/@chadanovic. www.youtube.com/@chadanovic.

Der Beitrag Andrej Chadanovič – На беразе волі (On the shore of freedom) erschien zuerst auf hochroth minsk.