Вольга Гронская
Дрэвы і лініі
Ілюстрацыя: Дар'я Гоманава
Рэдактура: Ева Арлова
hochroth Minsk
Berlin, 2026
ISBN 978-3-949850-86-8
Вольга Гронская – паэтка, перакладчыца, знаўца літаратуры і аматарка розных моў свету. Піша па-беларуску, перакладае з нямецкай, думае па-ўсялякаму.
Нарадзілася ў 1978 годзе на Мядзельшчыне і з таго часу ўсё сваё жыццё гуляе са словамі і сэнсамі. Праўда, не так часта паказвае вынікі гэтых гульняў у друкаваным выглядзе.
Аўтарка адной паэтычнай кнігі («АдВольная міфалогія», 2013) і пяці перакладзеных. Лаўрэатка прэміі «Залаты апостраф» і прэміі імя Карласа Шэрмана. Жыве ў Менску.
Гэта трэцяя кніга вершаў аўтаркі, хоць другая выйдзе трошкі пазней. Часам адрознасць паэтычнага голасу важнейшая за дату з’яўлення на свет. Пераважная большасць дрэў і ліній напісаная сёлета, у двух гарадах – Берліне і Менску, і толькі некалькі птушак прыляцелі з мінулых гадоў.

