Ірына Шувалава — Рэчы, за якія можна трымацца

10,00 €

Ірына Шувалава
Рэчы, за якія можна трымацца / Things to hold onto
Ілюстрацыя: Ave Libertatemaveamor
hochroth Minsk
Berlin, 2026
ISBN 978-3-949850-83-7

Ірына Шувалава – паэтка, перакладчыца і дасьледчыца родам з Кіева, якая жыве між Эўропай і Ўсходняй Азіяй. Аўтарка пяці паэтычных зборнікаў на ўкраінскай мове, адзначаных шматлікімі ўзнагародамі, а таксама кніг, перакладзеных на іншыя мовы. Яе зборнік каміньсадліс (the title can be translated as stoneorchardwoods(2020) назвалі паэтычнай кнігай году ва Ўкраіне, а новы зборнік паэткі кінечні пісні (final songsпабачыў сьвет у 2024 годзе.

Творы Шувалавай перакладзеныя больш чым на трыццаць моваў і апублікаваныя ў аўтарытэтных міжнародных выданьнях, такіх як Literary Hub, Modern Poetry in Translation, and Words Without BordersУ 2009 годзе была адной з укладальніц першай ва Ўкраіне квір-анталёгіі, а ў 2025 годзе – суарганізатаркай першага ўкраінскага конкурсу квір-паэзіі.

Таксама вядомая як перакладчыца мадэрнай і сучаснай паэзіі з украінскай мовы на ангельскую і наадварот. Яе зь Віталіем Чарнецкім пераклад паэтычнай кнігі Астапа Слывінскага Winter King увайшоў у кароткі сьпіс Нацыянальнай перакладчыцкай прэміі ЗША ў 2024 годзе.

Доктарка славістыкі Кембрыджскага ўнівэрсытэта і магістарка параўнальнага літаратуразнаўства Дартмуцкага каледжа, стыпэндыятка праграм Фулбрайт і Гейтс Кембрыдж.

Пераклаў з украінскай Андрэй Хадановіч