Максым «Далі» Крыўцоў
Крык на тэрыконе
Пераклад з украінскае мовы: Воля Ермалаева Франко
Ілюстрацыя: Вольга Пранкевіч
Рэдактура: Алесь Плотка
Карэктура: Наталля Русецкая
hochroth Minsk
Berlin, 2026
ISBN 978-3-949850-77-6
Максым Крыўцоў – украінскі вайсковец, паэт, фатограф і валянтэр. Добраахвотна пайшоў на вайну ў 2014 годзе. Пазьней працаваў у Цэнтры рэадаптацыі і рэабілітацыі ўдзельнікаў АТА і ААС «ЯРМІЗ» і ў дабрачыннай арганізацыі Veteran Hub. Фатографам і мэнтарам далучыўся да дзіцячага праекту «Строкаті єноти».
Пасьля поўнамаштабнага ўварваньня расейцаў у 2022 годзе зноў вярнуўся на фронт – быў кулямётнікам у Сілах спэцыяльных апэрацыяў.
Пісаў вершы з падлеткавага ўзросту. Выдаваўся ў калектыўных зборніках «Книга Love 2.0. Любов і війна», «Там, де вдома: 112 віршів про любов та війну», «Колискова 21-го століття Vol. 1: що тебе заколисує?».
У сьнежні 2023 года выдаў уласны зборнік вершаў «Вірші з бійниці», які быў прызнаны адной з найлепшых украінскіх кніг 2023 года паводле ўкраінскага ПЭНа.
Вершы Крыўцова перакладаліся на літоўскую, навагрэчаскую, польскую, баўгарскую, партугальскую, францускую, ангельскую мовы. Яго вершы паклалі на музыку гурты Yurcash, Adm:t, сьпявачкі Vivienne Mort і Oohla.
Максым загінуў, абараняючы Ўкраіну, 7 студзеня 2024 году на Харкаўшчыне.

