Марына Хоббель – (не)магчымасць пісьма
Ілюстрацыя: Awhinnia Ptyshka
Рэдактура: Ульяна Верына
hochroth Minsk
Берлін, 2024
ISBN 978-3-949850-55-4
Марына Хоббель пісьменніца, перакладчыца і рэдактарка. Нарадзілася ў Мінску, пераехала ў Нарвегію ў 2003 годзе. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, кандыдат філалагічных навук, магістр гісторыі культуры ўніверсітэта Осла. Піша на рускай, беларускай і нарвежскай мовах. Перакладчыца паэзіі і прозы з украінскай, беларускай і рускай моў на нарвежскую і з нарвежскай на беларускую і рускую.
Аўтарка дзвюх кніг прозы: «Великий материализатор» (2002) і «Бабочка, бедный листочек» (2012). Аповесці, апавяданні, вершы, артыкулы і пераклады публікаваліся ў электронных і папяровых выданнях Беларусі, Нарвегіі, Швецыі, ЗША, Расіі, Казахстана. У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя з 2021 па 2024 год.