Сабіна Брыло – У конца края (У канца краю)

Кніга вершаў Сабіны Брыло «У конца края» (Ля канца краю) – невялікае выданьне з кароткімі паэтычнымі тэкстамі, напісанымі з 2019 па 2023 год.

10,00 

Сабіна Брыло – У конца края (У канца краю)
Ілюстрацыя: Анна Балаш
hochroth Minsk
Берлін, 2024
ISBN 978-3-949850-42-4
Мова: руская

Кніга вершаў Сабіны Брыло «У конца края» (Ля канца краю) – невялікае выданьне з кароткімі паэтычнымі тэкстамі, напісанымі з 2019 па 2023 год. Гэта чацьвёрты яе зборнік, які становіцца ў шэраг створанага ў папярэднія гады, працягваючы і разьвіваючы асноўныя тэмы, але па танальнасці ён больш жорсткі і безнадзейны.

Стыль ужо даўно вызначыўся (ён скупы і канкрэтны, месцамі афарыстычны, думка ці настрой дадзеныя ў максімальна сканцэнтраваным выглядзе), а вось рэальнасьць зьмяняецца ў нас на вачах, і ў выніку гэтых зьмен мы знаходзім сябе «ля канца краю». Што нам застаецца - "собирать камни / и ждать смерти" ці "смерти ждать / и собирать камни – / болтая"? Але, нягледзячы на гэтае грэблівае "болтая", у паэткі нараджаецца тое маўленьне, якое пасуе да гэтай сітуацыі, калі слова так мала значыць, калі "все реже хочется говорить". І гэта асаблівасць стылю Сабіны - адлюстраваньне складанасьці сучаснага жыцьця мінімальнымі сродкамі. Такое «творчае самаабмежаванне» аўтаркі, безумоўна, мае дачыненьне да генэзіса паэтычнага мінімалізму. Здаецца, дастаткова ўжо адных першых радкоў вершаў, каб зразумець пра што гаворка: «время пришло…», «один в поле не воет…», «не будет, как ты хотел…», «повсюду война…», «яблоки катятся прочь от яблони…», «не думаю, что кто-то тебе поможет…», «незапертая стоит чужая беда…»...

Мы спрабуем выжыць, і творчасьць - гэта частка таго, што трымае нас на плаву, калі "человек не спасет человека от человека". Але заўсёды ёсць месца для цуду, як ні дзіўна гэта гучыць. Толькі гэты цуд можа стварыць, зноў жа, сам чалавек: "но будет, что кто-то улыбнется / кто-то выслушает и не возразит / кто-то скажет: потерпи, брат / кто-то придержит перед тобой дверь". І дзьюхмоўе кнігі (руская і беларуская мова) - таксама з гэтага шэрагу. Нешматлікія вершы на беларускай, як прамень надзеі. І, вядома, творчасьць - гэта заўсёды культурны супраціў тыраніі, сьцьвярджэньне права чалавека на свабоду. Таму кніга "Ля канца краю" пры ўсёй яе стрыманасьці і мінімалістычнасьці дзейнічае на поўную моц.

Сабіна Брыло (нарадзілася ў 1974 г.) – журналістка, паэтка. Аўтарка трох паэтычных кніг: «Это буквы» (Минск, 2016), «Я и другие люди» (Минск, 2019), «Tiras Biblio» (Вільнюс, 2019, пераклад на літоўскую мову Г. Граяускаса). Вершы, публіцыстыку, эсэі і кароткую прозу піша на рускай і беларускай мовах. Для гэтай кнігі аўтарка выбрала невялікую колькасць кароткіх паэтычных тэкстаў, напісаных у перыяд з 2019 да 2023 года.