Сяргій Жадан – Іншае імя любові
Ілюстрацыя: Таня Пухнаўцава
hochroth Minsk
Berlin, 2023
ISBN 978-3-949850-32-5
Мова: беларуская
Пераклад: Андрэя Хадановіча
Першае знаёмства з кнігай украінскага паэта Сяргія Жадана «Іншае імя любові» у перакладах Андрэя Хадановіча рызыкуе абярнуцца пасаваннем перад прэміяльнай веліччу аўтара – вядомага дзеяча культуры, творчасць якога некалькі дзесяцігоддзяў выклікае цікавасць на радзіме і ў замежжы (толькі ў Беларусі выйшла сем кніг), а грамадзянская пазіцыя – захапленне. І ўсё ж новы зборнік уражвае іншым – шчымлівай інтанацыяй, непрыхаваным болем, надрывам, які паўстае з першых старонак і толькі ўзмацняецца ілюстрацыяй Тані Пухнаўцавай – адсечанымі рукамі з разорамі, праз якія да чытача трапляе святло.
Мастацкі свет твораў, напісаных у 2015-2023 гады, змяшчае цемру, змрок і крохкія промні надзеі на жыццё асабістае, а праз яго – на сацыяльнае. І тут жа творчая рэфлексія, адчуванне асаблівай ролі паэта ў грамадстве і нават у гісторыі ― лёс «сьмяротнікаў, што захоўваюць у кішэнях літары, нібы крошкі ўчарашняга хлеба». Таму і ўласны голас ён аддае не сучаснаму чытачу, а тым, хто здолеў ацалець, стварае падмурак будучым спевам.
Сяргій Жадан культавы ўкраінскі паэт, а таксама пра заік, эсэіст, музыка, актывіст і валанцёр, адзін зь лідэраў грамадзкай думкі. Нарадзіўся ў 1974 годзе ў Старабельску. Жыве ў Харкаве.
Аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў, сярод якіх «Цытатнік» (1995), «Баляды пра вайну і адбудову» (2000), «Гісторыя культуры пачатку стагодзьдзя» (2003), «Мара дона» (2007), «Агнястрэльныя й нажавыя» (2012), «Жыць цё Марыі» (2015), «Сьпіс караблёў» (2020) ды інш. Выдаў празаічныя кнігі «Біг Мак» (2003), «Дэпэш Мод» (2004), «Anarchy in the UKR» (2005), «Гімн дэмакратычнай мола дзі» (2006), «Варашылаўград» (2010), «Мэсапатамія» (2014), «Інтэрнат» (2017).
Удзельнік музычных праектаў «Жадан і сабакі», «Лінія Манэргейма», «роздІловІ». Перакладае паэзію з ангель скай, нямецкай, польскай, беларускай моваў. Перакладаецца на дзясяткі моваў. Па-беларуску выходзілі пяць празаічных кніг, а таксама два зборнікі паэзіі.
Ляўрэат шматлікіх узнагародаў, сярод якіх Кніга году BBC (тройчы), Прэмія імя Джозэфа Конрада, Прэмія Angelus, Прэмія міру нямецкіх кнігавыдаўцоў, Прэмія Ганны Арэндт за палітычнае мысьленьне. У верасьні 2022 году Польская акадэмія навук вылучыла Сяргія Жадана на Нобэлеўскую ўзнагароду.