Выдавецтва “hochroth Minsk” публікуе у асноўным сучасных беларускіх паэтаў: тых, хто жыве ў Беларусі і тых хто, быў вымушаны ўцякаць з краіны ў апошнія гады. У выдавецтве з моманту яго ўтварэння ўжо выйшлі зборнікі вершаў на беларускай, рускай, польскай, а таксама на ідышы – гэта толькі некаторыя з моваў, якімі карыстаюцца сучасныя беларускія аўтары. Таксама апублікаваныя пераклады на некаторыя еўрапейскія мовы.
Выдавецтва “hochroth Minsk” было заснавана як аддзяленне нямецкага выдавецтва “hochroth Verlag”. Беларускае выдавецтва паўстала ў выніку пераследу ўладамі незалежных выдаўцоў у Беларусі. Асноўны выдавец — паэт Дзмітрый Строцаў.
Кнігі hochroth маюць адзіны дызайн, вырабляюцца паштучна метадам мануфактуры, кожны асобнік пранумараваны. «Усе кнігі выдавецтва Hochroth выглядаюць як браты і ад гэтага яны яшчэ болей родныя» (Наста Кудасава).
-
Артур Камароўскі – Я і ёсць забаронены сцяг
10,00 € -
Вольга Злотнікава – Наперадзе толькі лес
10,00 € -
Ганна Комар – Вызвалі або бяжы
10,00 € -
Крысціна Бандурына – Самае трывожнае лета
10,00 € -
Ганна Севярынец – Тое, што сказалася вершам
10,00 € -
Наста Кудасава – Я працягваю
10,00 € -
Дзьмітрый Строцаў – staub tanzend (Пыл, які танчыць)
10,00 € -
Дзмітрый Строцаў – Улей/Das Bienenhaus (Вулей)
10,00 €