Артур Камароўскі – Я і ёсць забаронены сцяг

Артур Камароўскі
Я і ёсць забаронены сцяг
Ілюстрацыя: Надзя Саяпіна
hochroth Minsk
Berlin, 2023
ISBN 978-3-949850-27-1

 

Як павінен адчуваць сябе чалавек у грамадстве, эмблемай якога становіцца радок: “ëн хацеў валодаць табой / мы трымаліся”? Асабліва, калі ўжо відавочныя вынікі гэтага “валодання” і “трымання”. бо сканаў сусвет, сацыяльны і асабісты.

Адным з адказаў на гэтыя пытанні з’яўляецца кніга вершаў Артура Камароўскага “Я і ëсць забаронены сцяг”. Яна адлюстроўвае складаныя стасункі з рэчаіснасцю, якія пад удзеяннем сацыяльных абставін робяцца гранічна сапсаванымі. Кніга ставіць актуальную проблему непрымання “інных”, то бок тых, хто чымсьці адрозніваецца, не дапасуецца да “сваіх”. Тое, на чым гэтае адрозненне грунтуецца, розніцы не мае. Лейтматывы гвалту і крохкасці цела, спробы знайсці апірышча ў пасляжнівенькім свеце ― усë гэта ўводзіць кнігу Артура Камароўскага ў рэчышча пратэставай лірыкі, захоўваючы, тым не менш, самабытнасць паэтычнага свету.

 

Артур Камароўскі нарадзіўся 22.03.1991 у г.п. Мір. Паэт, перформер. Скончыў ШМП пры ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» (2013, 2020). Друкаваўся ў шэрагу беларускіх часопісаў («Дзеяслоў», «Маладосць» і інш.), на шматлікіх інтэрнэт-парталах («Таўбін», «Двоеточие», «Полутона» і інш.), а таксама ў калектыўных зборніках «Вот они, а вот мы», «На языке тишины» (2021). Вершы перакладаліся на ўкраінскую, польскую, шведскую, рускую, эстонскую і англійскую мовы. Перакладае з украінскай, польскай і шведскай. Лаўрэат прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2021) за першую кнігу вершаў «Вада пачынае жыць». Рэдактар інтэрнэт-часопіса сучаснай беларускай паэзіі «Таўбін». Удзельнік міжнародных фестываляў перформанса і мастацтва «Ребра Евы», «Performensk», «Carbonarium», «NOW». Удзельнік ВІА «Красный Борщевик».

 

[wpshopgermany product=”4746″]