Раман Абрамчук – Вершы для храмаў, сіза, ічу

Раман Абрамчук – Вершы для храмаў, сіза, ічу
Ілюстрацыя: Аркадый Бруснічнік
hochroth Minsk
Berlin, 2024
ISBN

Раман Абрамчук нарадзіўся ў Мінску, скончыў БДУ культуры і мастацтваў, таксама навучаўся ў Школе Маладых Літаратараў Саюза Беларускіх Пісьменнікаў. Раннія творы былі апублікаваны ў канцы 2000-х гг. на сайце газеты «Наша ніва», пазней паэтычныя нізкі і абразкі з’яўляліся на партале «Textura», друкаваліся ў газетах «Літаратура і Мастацтва», «Беларусь Літаратурная». Удзельнічаў у чытаннях партала «Textura», музычна-літаратурнага праекта «Вежа міру», фестываля «Справа». У 2018-м годзе стаў адным з лаўрэатаў літаратурнага конкурсу «Фэст аднаго верша».

У 2022-м годзе нізка вершаў на тэму пратэстаў, эміграцыі і вайны была перакладзена на восем еўрапейскіх моў
у рамках праекта «Free All Words».

Раман вядомы таксама як аўтар-выканавец і лідар мінскага гурта «Гарадскі вал» – у перыяд 2010–2020 гг. было запісана некалькі студыйных альбомаў і сінглаў на ўласныя тэксты і вершы іншых беларускіх паэтаў.

Жыве ў Варшаве.

У зборнік увайшлі вершы, напісаныя ў перыяд з восені 2020 г. па 2024 г., прысвечаныя пратэстам, эміграцыі, вайне, палітзняволеным.

[wpshopgermany product=”4755″]