Фелікс Баторын – Дзве мовы аднае душы

Фелікс Баторын: Дзве мовы аднае душы
Літаграфіі: Юрый Крупянкоў hochroth Minsk
Berlin, 2024
ISBN 978-3-949850-43-1
Мова: беларуская і ідыш

Фелікс Баторын (Хаймовіч Фелікс Барысавіч) – беларускі пісьменнік, перакладчык, празаік. Нарадзіўся 5 лютага 1948 года ў Мінску. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю ў Мінску і чатыры дзясяткі год працаваў урачом. У літаратуры дэбютаваў у 1967 годзе. Піша на беларускай і габрэйскай (ідыш) мовах. Перакладае на беларускую мову з нямецкай, ідыша, іўрыта, рускай і польскай. Аўтар шасці паэтычных кніг па-беларуску і адной на ідышы, а таксама мастацка-дакументальнай аповесці «Чорны год» (пра пачатак антыфашысцкага супраціву ў Мінскім гета ў часы 2-й усясветнай вайны.)

Гэтая кніга знаёміць чытача з вершамі Ф. Баторына на беларускай і габрэйскай (ідыш) мовах.

[wpshopgermany product=”4753″]