Вольга Злотнікава – Наперадзе толькі лес

Вольга Злотнікава: Наперадзе толькі лес
Ілюстрацыя: Ніна Маргаева
hochroth Minsk
Berlin, 2023
ISBN 978-3-949850-26-4

У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя са жніўня 2020 г. па люты 2023 г.

 

,,…над намі стаіць жыццё, / дзіцёнак-анёл / з перакуленага / чоўна любові” – мабыць, самая дакладная цытата з новай паэтычнай кнігі Вольгі Злотнікавай, своеасаблівыя ўводзіны ў мастацкі свет паэткі. Яго адметнасць у тым, што Вольга арганічна спалучае сістэмы дзвюх моў – рускай і беларускай, кожная з якіх прыносіць у яе паэзію сузор’е вобразаў, гучанне паэтычнага радка, непаўторную інтанацыю.

У новай кнізе яе асновай робяцца збіты рытм, абрыўкі фраз з мноствам паўз, гукавых лакунаў, якія пакідаюць прастору для роздуму. У вершах адчуваецца досвед чалавека, які прайшоў праз жнівень 2020-га, таму і біблейская вобразнасць падаецца ў змрочных фарбах, а надзея праблематызуецца, каб не напісаць “адсутнічае”, мастацкі свет пранізваюць лейтматывы маўчання, немагчымасці крыку, няздольнасці прабіць сцяну пустэчы, гвалтоўнага пазбаўлення гуку. І разам з тым гэта не каментары да рэчаіснасці. Дакладней, больш за каментары, бо гаворка ідзе пра чалавечы лëс, ягоную трапяткую частку ― сэрца. Таму і лес ― наперадзе.

Вольга Злотнікава нарадзілася ў 1987 годзе ў Мінску. Вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Вершы апублікаваныя ў «Анталогіі сучаснага беларускага верлібра», «Анталогіі паэтак. Выбранае Вальжынай Морт», папяровых і сеціўных выданнях: «Минская школа», «Homo Legens», «Новый журнал», «Вестник РХД», «Literratura», «Этажи» і інш. Аўтарка кніг вершаў «Паства» (2016) і «Радогощенский дневник» (2018). Жыве ў Мінску.

 

Вольга Злотнікава – Наперадзе толькі лес

Нумар тавару: 4747
Кошт за адзінку: 10,00 EUR
Тэрмін дастаўкі 20 дзён

Вольга Злотнікава – Наперадзе толькі лес