“інавацыйныя кнігі, якія кранаюць” (tagesspiegel)

hochroth — выдавецкі калектыў з шасцю незалежнымі лакацыямі, прысвечаны публікацыі паэзіі. У цэнтры ўвагі — інтэнсіўнае супрацоўніцтва з аўтарамі і перакладчыкамі, якаснае афармленне кніг, удзел у сучасным літаратурным жыцці і міжнародны абмен.

hochroth у 2008 годзе заснаваў у Берліне Марка Бекендорф. У наступныя гады з’явіліся праграмна незалежныя лакацыі ў Білефельдзе, Гейдэльбергу, Лейпцыгу, Мюнхене і Візэнбургу. Тым часам дзейнічалі таксама філіялы ў Будапешце, Парыжы, Рызе, Цюбінгене і Вене. У 2023 годзе ў Берліне з’явілася лакацыя hochroth Minsk. Выдавецтва hochroth Minsk было створанае як беларуская філія нямецкага Выдавецкага Дома hochroth Verlag. Стварэнне беларускага выдавецтва ў Нямеччыне звязанае з пераследам незалежных выдаўцоў у Беларусі з боку нелегітымных уладаў. Задачай hochroth Minsk з’яўляецца выданне кніг сучасных беларускіх паэтаў: як тых, хто жыве ў Беларусі, так і тых, хто вымушана з’ехаў з краіны. На працягу першага году з моманту заснавання выдавецтва выпусціла 11 кніг паэзіі на беларускай, рускай, польскай мовах і ідышы – мовах, якімі карыстаюцца сучасныя беларускія аўтары.

Кнігі hochroth – мануфактурнай вытворчасці, пранумараваныя ўнікальныя асобнікі, аб’яднаныя агульным эксклюзіўным дызайнам. Аб’ёмы выдання могуць карэктавацца ў залежнасці ад попыту. Такім чынам, мы можам адважвацца на высокаякасныя літаратурныя праекты з нявызначанымі перспектывамі продажу або рэалізоўваць лакальныя кампаніі з партнёрамі. Сярод іншага, так з’явілася «Кнігарня паэзіі», якая з 2008 года праводзіцца штогод у межах Лейпцыгскага кніжнага кірмашу і з’яўляецца месцам для чытання і выставачнай залай для выдаўцоў паэзіі з усяго нямецкамоўнага свету.

hochroth адкрывае новыя галасы, рэалізуе амбіцыйныя літаратурныя праекты і робіць невядомых і забытых аўтараў (зноў) даступнымі для чытачоў.

Зараз у сетцы актыўныя: Крыстаф Бек, Марка Бекендорф, Клеменс Бёкман, Ульрыке Файбіг, Джорджыа Феррэці, Джэральдзіна Гуцьерэс-Вінкен, Цім Холанд, Пол Ютэ, Вера Курленіна, Марціна Ліза, Марыя Маргграф, Трыстан Марквардт, Крыс Міхальскі, Ханес Мюнцынгер і Фларыян Палкоўскі, Дзмітрый Строцаў.